На экс-мужа забітай аршанкі пачалі справу за забойства

Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на следчых, прычынай забойства сталі асабістыя непрыязныя адносіны паміж мужам і яго 19-гадовай жонкай.



Як паведамляла Еўрарадыё, забойства адбылося ўдзень 12 верасня ў цэнтры Оршы, каля будынка суда. Мужчына зарэзаў былую жонку на вачах у шматлікіх мінакоў. Пазней стала вядома, што сам ён пасля гэтага спрабаваў забіць сябе.



Паведамляецца, што раней мужчына ўжо меў судзімасць за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.



Фота — poseti.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі