Кэці Пэры стала новым паслом добрай волі ЮНІСЭФ
У новай якасці Пэры наведала востраў Магадаскар.
Спявачка, у якой у кастрычніку выйшаў 5 па ліку альбом "Prism", кажа, што новае прызначэнне ў нейкім сэнсе змяніла яе жыццё. Маўляў, "я яшчэ ярчэй зразумела, што для шчасця не дастаткова матэрыяльных каштоўнасцей і высокага сацыяльнага статуса".
Нагадаем, што сярод амерыканскіх поп-музыкаў пасламі Добрай Волі станавіліся Селена Гомес, Крысціна Агілера, Джудзі Колінз і іншыя.
Фота: www.un.org