Кожны беларускі міратворац сам вырашыць, ці ехаць на Данбас

Беларускія міратворцы. Фота: "Белорусская военная газета".
Беларускія міратворцы. Фота: "Белорусская военная газета".

На мінулым тыдні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паўтарыў словы Аляксандра Лукашэнкі, што наша краіна гатовая паслаць міратворцаў на Данбас. 14 лютага, адказваючы на пытанне пра гэта, міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў журналістам, колькі беларускіх салдат і пры якіх умовах увойдуць у склад міратворчай місіі на ўсходзе Украіны.

Каждый белорусский миротворец сам решит, ехать ли на Донбасс

"У штаце 103-й паветрана-дэсантнай брыгады ў нас ёсць міратворчая рота. Яна мае штатную колькасць – 100 чалавек. 50 – пастаянны склад, 50 – пераменны. Яны вывучаюць ангельскую мову, рыхтуюцца ў розных дзяржавах, пераймаюць вопыт ваеннаслужачых з іншых дзяржаў. Яны гатовыя выконваць задачы ў любым пункце свету.

Але трэба дакладна разумець: для таго, каб паехаць некуды выконваць міратворчыя задачы, патрабуецца выкананне некалькіх умоваў. У першую чаргу, гэта рашэнне Савета бяспекі ААН. Але акрамя яго патрэбная згода краіны, куды ўводзяцца войскі, і краінаў, якія адпраўляюць міратворчы кантынгент. У нас рашэнне аб тым, што беларускія салдаты будуць выконваць нейкія задачы за мяжой, прымае кіраўнік дзяржавы. Але пры гэтым кожны з гэтых салдат індывідуальна падпісвае згоду на ўдзел у міратворчай місіі".

Летась беларускія міратворцы ваявалі толькі ў Ліване (10-15 чалавек). Расія хацела іх бачыць у Сірыі, але беларусаў туды ў якасці міратворцаў не адпраўлялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі