Лукашэнка распавёў пра свае жыллёвыя ўмовы
Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў на выбарчым участку №1, распавёў, у якіх умовах ён жыве. Паводле дзеючага кіраўніка Беларусі, хаваць яму няма чаго, бо “сваіх дамоў я не маю”, інфармуе БЕЛТА.
Ён адзначаў, што прыехаў сёння з дома, якія быў пабудаваны яшчэ пры Пятры Машэраве і які ў ім жыў.
“Праўда, у яго была, напэўна, вялікая сям’я, таму ён меў тры ці чатыры спальні. Вы ведаеце, у мяне маленькая сям’я, таму мне столькі спальняў не трэба, а абсталяваў там кабінет, архіў. Вось адзіная рэканструкцыя, якая праведзеная ў гэтым доме. Усё астатняе — як было, так і ёсць. Праўда, пасадзіў паўсюль сады і збіраю там нейкі ўраджай не толькі ў садзе, але і з зямельных участкаў, якія некалі былі занядбаныя”, — сказаў Лукашэнка.
“Усё абсалютна так, як у вас дома. Можа быць, памеры крыху большыя, але гэта ўжо прэтэнзіі да тых, хто будаваў гэты дом”, — дадаў ён.
Фота: БЕЛТА