Лукашэнка: Украінцаў гатовыя размяшчаць у розных раёнах Беларусі (відэа)

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, жадаючых пераехаць у Беларусь з Украіны "вельмі шмат". Амбасадзе было даручана складаць спісы гэтых людзей, каб не было такіх праблем, якія ёсць цяпер у Расіі (як вядома, там ёсць уцекачы з Украіны).



Лукашэнка: "Закрыцца мы ад іх не можам і не павінны. Людзі пакутуюць. Мы гатовыя прымаць такіх людзей арганізавана. Вы ж разумееце, нам рабочыя рукі патрэбныя. Мы гатовыя іх размяшчаць у розных часцях нашай краіны і даць ім дах над галавой ды месца працы".



Але гэты працэс мусіць адбывацца арганізавана, падкрэсліў кіраўнік Беларусі.


Фота — Reuters  
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі