Manic Street Preachers прысвяцілі песню Еўропе (слухаць)
Трэк "Europa Geht Durch Mich" увойдзе ў будучы альбом гурта "Futurology".
Manic Street Preachers прадставілі чарговы трэк "Europa Geht Durch Mich" ("Еўропа праходзіць скрозь мяне") з будучай пласцінкі "Futurology". У запісе песні ўзяла ўдзел нямецкая актрыса Ніна Хос, вядомая па фільме "Каханкі Розмары".
Вядома, што новы альбом брытанцаў пісаўся ў Берліне. Сярод гасцей на ім таксама прысутнічае клавішнік Super Furry Animals Кіян Кіран. У падтрымку лонгплэя, які выйдзе 9 ліпеня, Manic Street Preachers сыграюць на фэстах "Гластэнбэры", T In The Park і V Festival.
Паводле: zvuki.ru
Фота: hootingandhowling.com