Майлі Сайрус стала артыстам года па версіі амерыканскага тэлеканала MTV
Аўтары рэйтынгу назвалі 21-гадовую спявачку новай каралевай поп-музыкі.
На іх думку, поспех Сайрус абумоўлены граматна выбудаваным вобразам, які спалучае пэўную эксцэнтрычнасць у паводзінах з высокім узроўнем прафесіяналізму на сцэне.
Другое месца ў спісе лепшых выканаўцаў 2013 года па меркаванні MTV заняў дуэт рэпера Маклемора і дыджэя Раяна Л’юіса. На трэцім месцы размясціўся Джасцін Цімберлэйк, які выдаў падвойны альбом пасля 7 гадоў маўчання.
У дзясятцы лепшых таксама апынуліся Кэні Уэст і Дрэйк, спявачкі Лорд, Кэці Пэры і Лэдзі Гага, бойз-бэнд One Direction і выканаўца Бруна Марс.
Паводле korrespondent.net
Фота: svpressa.ru