Міністэрства ЖКГ шукае чыноўніка з заробкам у 6 мільёнаў
У аддзеле кадраў міністэрства кажуць, што ахвотныя ёсць, але вакансія пустуе з верасня.
На сайце Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі — вольная вакансія загадчыка сектара маніторынгу коштаўтварэння упраўлення эканомікі цэнтральнага апарата міністэрства.
Вольнае месца прапаноўваюць пісьменнаму і камунікабельнаму чыноўніку з досведам працы ў дзяржслужбе не меней за 5 гадоў. Ад кандыдата таксама патрабуецца жаданне і ўменне працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі. Прапаноўваюць заробак ў 6 мільёнаў, уключаючы прэмію.
Фота — raznesi.info