Міністр працы Касцевіч: Хто хацеў знайсці месца — усе працаўладкаваныя

Міністр працы Касцевіч: Хто хацеў знайсці месца — усе працаўладкаваныя

Усе ахвотныя знайсці сабе месца працаўладкаваныя. Пра гэта заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Чыноўніца пракаментавала выкананне даручэнне кіраўніка краіны працаўладкаваць да 1 траўня ўсіх беспрацоўных.

Са словаў Касцевіч, ва ўсіх рэгіёнах была праведзеная маштабная праца і чыноўнікі “дайшлі да кожнага чалавека”. За красавік працаўладкавалі болей за 85 тысяч чалавек, сказала міністр. Цяпер на рынку працы “досыць стабільная сітуацыя”, а колькасць занятых у эканоміцы ўзрасло на 5,6 тысячы чалавек, перадае БЕЛТА.

Сярод задачаў на гэты год — вырашэнне праблемы дысбалансу попыту і прапановы на рынку працы і стварэнне 70 тысяч новых працоўных месцаў. Касцевіч адзначае, што ў першым квартале павялічылася колькасць прадпрыемстваў, а ў краіне прымаюцца меры для разняволення дзелавой ініцыятывы, паляпшаюцца ўмовы для стварэння і вядзення бізнесу. Гэтыя акалічнасці павінны паспрыяць росту колькасці працоўных месцаў.

Пасля хвалі акцыяў пратэсту супраць гэтак званага “дэкрэта аб дармаедах” Аляксандр Лукашэнка ў сакавіку даручыў ураду да 1 траўня працаўладкаваць усіх беспрацоўных.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі