Літоўцам прапанавалі стварыць сістэму апавяшчэння пра будаўніцтва БелАЭС

Літоўцам прапанавалі стварыць сістэму апавяшчэння пра будаўніцтва БелАЭС

Падчас беларуска-літоўскіх экспертных кансультацый беларускі бок прапанаваў стварыць агульнаю рабочую групу. Пра гэта вядзецца ў афіцыйным адказе Мінпрыроды ў адказ на запыт Еўрарадыё.

"На сённяшні дзень не існуе зацверджанага парадку інфармавання аб інцыдэнтах, не звязаных з радыяцыйнай пагрозай на АЭС. У сувязі з гэтым беларускім бокам была агучана прапанова літоўскаму боку аб стварэнні рабочай групы для таго, каб сумесна выпрацаваць рэгламент, які фіксуе, пра якія няштатныя сітуацыі ў ходзе будавання АЭС і з якой перыядычнасцю варта інфармаваць. Літоўскім бокам прапанова пакуль не прынята", ― паведамляюць у Мінпрыроды.

Таксама ў ведамстве паведамляюць пра нявырашанасць пытання аб ацэнцы ўдзеяння будучай АЭС на наваколле.

"Кампраміс паміж бакамі можа быць дасягнуты, у тым ліку ў рамках двухбаковага пагаднення, якое, як мы спадзяемся, мы будзем абмяркоўваць у канцы кастрычніка", ― дадаюць у Мінпрыроды.

Гэтую праблему чыноўнікі звязваюць з рознымі падыходамі ў беларускім і літоўскім заканадаўстве.

Раней прадстаўнікі Літвы назвалі перамовы пра будаўніцтва беларускай АЭС "вельмі цяжкімі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі