Музей беларускага кіно распачаў серыю дыскусійных кінасеансаў

Музей беларускага кіно распачаў серыю дыскусійных кінасеансаў

У Музеі беларускага кіно стартавала серыя дыскусійных сеансаў "Вакол кіно" з кіназнаўцай Наталляй Агафонавай.

Тэма дыскусіі, якая адбудзецца 1 сакавіка, "Жанчыны на мяжы нервовага зрыву", прымеркаваная да свята 8 сакавіка. Аматары кіно паглядзяць урыўкі з васьмі фільмаў, сярод якіх "Танцуючая ў цемры" Ларса фон Трыера, "Жанчына на мяжы нервовага зрыву" Пэдра Альмадовара, "Коко да Шанэль" Ан Фантэн з Одры Тату ў галоўнай ролі, "Жалезная лэдзі" з Мэрыл Стрып, "Дзень спадніцы" з Ізабэль Аджані, "Ночы Кабірыі" Федэрыка Феліні і іншыя і абмяркуюць старыя праблемы на новы лад. Напрыклад, хто слабейшы — мужчына ці жанчына,  ці жаночае шчасце варта шукаць у гаманцы мужчыны, ці сумяшчальныя кар'ера і каханне і што такое грамадзянскі шлюб. 


"Пасля прагляду эпізодаў удзельнікі кінадыскусіі змогуць выбраць для поўнага прагляду ці мюзікл навыварат, ці злёгку брутальную камедыю, ці меладраму", — інтрыгуе Наталля Агафонава.


Дыскусійныя сеансы праходзяць па першых аўторках месяца. У красавіку кінаманаў чакае "Камічная адысея", у траўні — "Класны вораг". Пачатак сеансаў у 19.00. Кошт квітка — усяго 20 тысяч рублёў.

 

Музей беларускага кіно распачаў серыю дыскусійных кінасеансаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі