МВФ пакуль не абмяркоўвае з уладамі Беларусі тэму новага крэдыту

Хофман гаварыў пра парады ў справе абменнага курса валют: трэба прытрымлівацца больш гнуткага курса. Таксама ён закрануў важнае пытанне чарговага крэдыту МВФ для Беларусі. Паводле кіраўніка місіі, Міжнародны валютны фонд не выключае, што новая праграма з Беларуссю будзе, але ў будучыні. На дадзены момант МВФ не абмяркоўвае з уладамі Беларусі тэму прадастаўлення новага крэдыту, але захоўвае магчымасць для абмеркавання.


Паводле слоў Дэвіда Хофмана, для атрымання крэдыту неабходныя больш глыбокія структурныя рэформы эканомікі Беларусі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі