МВФ раскрытыкаваў план Нацбанка і ўрада па рэструктурызацыі эканомікі
У панядзелак у Мінску прайшла прэс-канферэнцыя кіраўніка місіі Міжнароднага валютнага фонда Дэвіда Хофмана.
МВФ рэкамендуе ўладам Беларусі праводзіць больш смелыя эканамічныя рэформы. Дэвід Хофман меў на ўвазе прыняты нядаўна сумесны план беларускага ўраду і Нацбанка па структурным рэфармаванні эканомікі.
Таксама Міжнародны валютны фонд ухваліў далейшую прыватызацыю ў нашай краіне, парэкамендаваў узмацніць грашова-крэдытную палітыку, стрымліваць рост заробкаў і выдачу мэтавых крэдытаў.
Хофман: “Новы план сумесных дзеянняў урада і Нацбанка дае абнадзейваючы сігнал аб тым, што ўлады прызнаюць неабходнасць змянення эканамічнай палітыкі. Місія вітае некаторыя меры, у прыватнасці, МФВ падтрымлівае перавод ўсяго мэтавага і субсідыяванага крэдытавання ў Банк развіцця і актывізацыю работы па прыватызацыі. Але неабходны больш смелыя рэформы ў эканоміцы”.
Сярод гэтым мер Дэвід Хофман называе фарміраванне графікаў павышэння пакрыцця выдаткаў за кошт росту тарыфаў на камунальныя плацяжы і транспарт да ўзроўню сабекошту, лібералізацыю коштаў, скарачэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы, уключаючы рашучыя меры ў галіне прыватызацыі.
Міжнародны валютны фонд не выключае, што новая праграма з Беларуссю будзе, але ў будучыні. На дадзены момант МВФ не абмяркоўвае з уладамі Беларусі тэму прадастаўлення новага крэдыту.
Фота — Fotolia