На мінскім аўтавакзале паставілі стэнды з непісьменнымі надпісамі

Шыльда на мінскім аўтавакзале

Шыльда на мінскім аўтавакзале / сацсеткі

Мінчукі заўважылі памылкі ў інфармацыйных таблічках на сталічным аўтавакзале. Фота з непісьменнымі надпісамі з'явілася ў сацсетках, піша "Зеркало".

Выглядае, што для беларускай шыльды пераклалі рускі тэкст праз анлайн-перакладчык і нават не праверылі.

Падказваем адміністрацыі мінскага аўтавакзала, як трэба пісаць правільна:

"па білетам, набытым" — "па білетах, набытых"
"пасажырскаго" — "пасажырскага"
"права на аўтабусную" — "правам на аўтобусную"
"твары да іх прыраўнаваныя" — "асобы, прыраўнаваныя да іх"
"агульнага захворванні" — "агульнага захворвання"
"шчаслівага шляху" — "добрай / шчаслівай дарогі"

Прэс-сакратар Мінсктранса Алена Грамыка ў каментары "Мінск-Навінам" паабяцала, што памылкі неўзабаве выправяць.

Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна падобныя ж памылкі мінчукі заўважылі ў надпісах метро. Іх зрабілі, калі мянялі абазначэнні з беларускай лацінкі на кірыліцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі