На мінскім заводзе зрабілі працоўны дзень у... 48 хвілінаў

На мінскім заводзе зрабілі працоўны дзень у... 48 хвілінаў

"Барацьба з беспрацоўем" па-беларуску набывае часам настолькі вычварныя формы, што здзіўляе нават праўладных чыноўнікаў. Пра адзін з такіх выпадкаў у інтэрв'ю газеце "Советская Белоруссия" распавёў старшыня афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.

"У мінулым годзе на адным мінскім заводзе 110 работнікам замест скарачэння ўсталявалі працягласць працоўнага дня 48 хвілін. З 8.00 да 8.48. Адпаведна, і заробак капейкі. Такім чынам чалавека штурхаюць да звальнення па ўласным жаданні без усялякіх выплат", — абурыўся Орда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі