Надмагільную пліту Яна Баршчэўскага набылі палякі Жытоміршчыны

Надмагільную пліту Яна Баршчэўскага набылі палякі Жытоміршчыны

Надмагільную пліту беларуска-польскага пісьменніка Яна Баршчэўскага, аўтара кнігі "Шляхціц Завальня", купіла старшыня Жытомірскага саюзу палякаў, перадае тэлеканал "Белсат".

Як распавядала Еўрарадыё, сенсацыйная знаходка была зробленая ў красавіку 2019-га. Чыгунная пліта з магілы пісьменніка знайшлася на падворку Анатоля Прыходчанкі, жыхара ўкраінскага горада Чуднаў. 

Даведаўшыся пра пліту, у Чуднаў прыехалі старшыня Жытомірскага саюзу палякаў Вікторыя Ляскоўская-Шчур і прафесар мясцовага ўніверсітэта Уладзімір Яршоў. Як заявіў прафесар, гэтая знаходка прымусіць перапісаць энцыклапедыі, бо раней дата нараджэння Баршчэўскага лічылася на чатыры гады пазней.

Ляскоўская-Шчур выкупіла знаходку ў гаспадара — па цане металу.

"Я баялася, каб яна папросту не знікла. Зараз мы плануем зрабіць на яе пашпарт адмысловы, бо гэта гістарычная табліца. Зробім рэканструкцыю, а потым будзем вырашаць з мясцовымі ўладамі — ці гэта будзе помнік пры касцёле, ці на касцёле знак", — тлумачыць старшыня Жытомірскага саюза палякаў.

Свой праект помніку прапанаваў кіраўнік Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі ды Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Алесь Сапега. Аўтарам помніка выступае Уладзімір Райчанка — ён жа зрабіў першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку. Але ці будзе гэты скульптар рабіць помнік Яну Баршчэўскаму, вырашаць мясцовыя ўлады і польская супольнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі