Не паспеў дабудаваць аўтакратыю: Эрдаган можа страціць турэцкі трон
Эрдаган можа паплаціцца за сваё празмернае захапленне знешняй палітыкай / FDD
Імя Рэджэпа Таіпа Эрдагана ўжо даўно асацыюецца з турэцкай уладай: дзевяць гадоў ён займае пасаду прэзідэнта, да таго яшчэ дзесяць гадоў быў прэм'ер-міністрам. Але гады паспяховага кіравання могуць падысці для палітыка да канца: 14 траўня ў Турцыі пройдзе першы тур прэзідэнцкіх выбараў — і Эрдаган, якога ў апошнія гады ўсё часцей абвінавачваюць у стварэнні аўтакратыі, цалкам рэальна можа страціць сваю пасаду.
Апошні акорд?
Пазіцыі Эрдагана доўгі час здаваліся вельмі трывалымі: нацыянал-кансерватыўны палітык, прыхільнік "неаасманізму" (нарошчвання ўплыву "турэцкага свету" ў краінах, якія былі часткай Асманскай імперыі), ён меў высокія рэйтынгі і аўтарытэт. Свой палітычны капітал ён накіраваў на "закручванне гаек" і "аўтарытарны паварот" пасля 2016 года, калі было заяўлена пра нібыта спробу перавароту ў Турцыі.
Кылычдараглу — умераная супрацьлегласць Эрдагана. Ён левацэнтрыст, пры гэтым узначальвае партыю, якую калісьці стварыў заснавальнік і першы прэзідэнт незалежнай Турцыі Мустафа Кемаль Атацюрк.
Яго пазіцыя — дэмакратызацыя, унутраныя перамены і канцэнтрацыя ў тым ліку на эканамічным развіцці Турцыі. Пры гэтым галоўнае адрозненне Кылычдараглу ад апанента: ён абяцае сканцэнтравацца менавіта на ўнутраных справах Турцыі і менш займацца знешнепалітычным уплывам, што так даспадобы Эрдагану.
Турэцкі выбаршчык, якому цэны ў крамах і наяўнасць працы важнейшыя за адчуванне ўласнай значнасці ў рэгіёне, цалкам можа палічыць гэта слушным. Тым больш што такімі ж поспехамі, як у знешняй палітыцы, у эканоміцы Эрдаган пахваліцца не мог: толькі ў 2022-м інфляцыя ў краіне перавысіла 64%, а ўзровень беспрацоўя дасягнуў 10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.