Гульня тронаў у Туркменістане: дыктатар перадаў уладу сыну, але потым перадумаў

Ад бацькі да сына і ад сына да бацькі — такі цікавы шлях туркменскага транзіту / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Ад бацькі да сына і ад сына да бацькі — такі цікавы шлях туркменскага транзіту / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"Павінен даць дарогу маладым", — з такой фармулёўкай Гурбангулы Бердымухамедаў адмовіўся ад удзелу ў чарговых выбарах прэзідэнта Туркменістана, якія праходзілі ў сакавіку 2012-га. Амаль незаўважна на фоне вайны ва Украіне ў адной з самых закрытых краін Сярэдняй Азіі адбыўся транзіт улады: бацька перадаў яе сыну.

40-гадовы Сердар Бердымухамедаў, паводле афіцыйных звестак, выйграў тыя выбары з 72,97% галасоў. Яго бацька павінен быў пайсці на спачын і атрымліваць надалей асалоду ад жыцця разам з тытулам "аркадаг" ("апякун"). Але ў пачатку 2023-га Гурбангулы, здаецца, перадумаў.

 

У Туркменістане з'явіцца УНС... Амаль што

Калі ў Беларусі вырашылі захаваць двухпалатны парламент, дадаўшы да яго надбудову ў выглядзе "Усебеларускага народнага сходу", то ў Туркменістане, здаецца, ва ўладзе людзі больш эканомныя. Зараз растлумачым, чаму.

Парламент Туркменістана паспеў праіснаваць як двухпалатны усяго два гады — верхняя палата ўпершыню запрацавала са студзеня 2021-га. А з 21 студзеня 2023-га парламент зноў стаў аднапалатным Меджлісам. Што ж адбылося з верхняй палатай? А яна, Халк Маслахаты ("Народны савет"), цяпер выдзеленая ў наднацыянальны вышэйшы орган улады — свайго кшталту беларускі УНС.

Игра престолов в Туркменистане: диктатор передал власть сыну, но потом передумал
Малая частка вялікай сям'і Бердымухамедава / "Хроники Таджикистана"

Яшчэ адзін цікавы нюанс, які адзначае экспертка цэнтра Карнегі: сямейныя справы. У цэнтральнаазіяцкіх краінах "сям'я" — паняцце больш шырокае, чым звыклі мы, туды ўключаюцца і залвіцы, і мужы стрыечных сясцёр. Наогул, гэтае кола даволі шырокае.

І частцы "сям'і" Сердар паспеў папсаваць жыццё: пазбаўляў грашовых пастоў, "адхіляў" ад спраў. Таму жаданне захаваць сямейную "стабільнасць" таксама можа быць адной з матывацый для Гурбангулы не выходзіць з "вялікай гульні".

"Апошняй кропляй", на думку аналітыкаў, было жаданне Сердара "зачысціць" сілавы апарат, які стварыў бацька.

"Гісторыя перадачы ўлады ў Туркменістане ад бацькі да сына і назад можа падацца смешнай, але гэта рэдкі ў сваёй яскравасці прыклад таго, наколькі хісткі працэс транзіту ў аўтарытарных сістэмах. Нават калі для яго склаліся ідэальныя ўмовы", — падсумоўвае аглядальніца цэнтра Карнегі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі