Neuro Dubel: На “Даём рады” сюрпрызаў не будзе

“Мы парадуем тым, што выйдзем на сцэну, — кажа Аляксандр Кулінковіч. — Паўтаруся, і буду казаць гэта неаднойчы: для нас у першую чаргу радасць — гэта ўбачыць нашу публіку. Я веру, што для іх радасць — убачыць нас. А так, мы, як звычайна, будзем вясёлымі і бадзёрымі, будзем запальваць. Мы як Бураціна. Таму будзем так жыць далей і будзем так граць 7-га лютага”.

Нагадаем, што 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас імпрэзы Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.

Кошт квіткоў:

90.000 — першыя 50 квіткоў, 110.000 — наступныя 100 квіткоў, 130.000 — астатнія. У дзень канцэрта — 150.000. Столік — 170.000 папярэдне,190.000 — у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна і праз інтэрнэт.

Даведка: +375 29 6490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі