Новы хіт YouTube: у Японіі пасябравалі кацяня і савяня (відэа)

У японскім горадзе Осака ў адной з кавярняў гаспадары трымаюць шмат розных жывёлаў. Сярод іх ёсць савяня Фуку і кацяня Марымо, якія нядаўна пасябравалі. Як піша газета Mirror, яны разам харчуюцца, гуляюць і спяць. Пры гэтым відаць, што кацяня расце хутчэй, чым яго сябра.

Відэролік пра незвычайнае сяброўства нядаўна з'явіўся на YouTube і хутка набывае папулярнасць.

Фота: Mirror

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі