Новыя "Зорныя войны" ўстанавілі рэкорд — $1 млрд за 12 дзён
Фільм "Зорныя войны: Прабуджэнне Сілы" сабраў у кінатэатрах па ўсім свеце за 12 дзён больш за мільярд долараў. Дагэтуль ніводзін фільм не збіраў столькі грошай за такі кароткі тэрмін. "Свет Юрскага перыяду" зарабіў у пракаце мільярд за 13 дзён.
Раней паведамлялася пра рэкордныя зборы новых "Зорных войнаў" у першы дзень і першыя выхадныя.
Нагадаем, першы закрыты паказ фільма "Зорныя войны: Абуджэнне сілы" адбыўся 14 снежня ў Лос-Анджэлесе, на наступны дзень яго паказалі ў Лондане. Выхад у пракат адбыўся 16 снежня. Сёмы эпізод "Зорных войнаў" распачынае новую трылогію-сіквел. Выхад наступных фільмаў запланаваны на 2017 і 2019 гады.
Фота: Fotolia