Па гродзенскай вёсцы гуляў аголены мужчына
Незвычайную карціну пабачылі жыхары вёскі Лосева Гродзенскага раёна. Як піша сайт Гродзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, 33-гадовы жыхар вёскі вырашыў прайсціся па вуліцы аголеным. Сведкамі падзеі сталі ў тым ліку дзеці.
Прычынай такога ўчынку стаў зусім не эксгібіцыянізм мужчыны, кажа першы намеснік начальніка Гродзенскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Алег Карпушкін. Проста мужчына са сваёй грамадзянскай жонкай выпілі і селі гуляць у карты "на жаданне". Удача была на баку жанчыны, якая захацела, каб мужчына прайшоў па вёсцы голым.
Дарэчы, заяву ў міліцыю ніхто на аголенага вяскоўца на падаў. Пра здарэнне стала вядома падчас расследавання іншага злачынства.
Цяпер на парушальніка парадку пачалі крымінальную справу.