Падляшска-калумбійскі дуэт Sw@da x Niczos выпусціў новы трэк на беларускай мове

Sw@da x Niczos 

Sw@da x Niczos  / асабісты архіў

Падляшска-калумбійскі дуэт Sw@da x Niczos апублікаваў чарговую песню на беларускай мове — "Накрашана".

"Насамрэч гэта адна з першых песень, над якой мы пачалі працаваць. Яна не стала нашым першым рэлізам, але яна зяўляецца прадвеснікам таго, што мы акрэсліваем як наш уласны музычны напрамак — "падляшша Bounce" — увасабленні якога рэгулярна ўсплываюць у нашых галовах. Працуючы менавіта над гэтым трэкам мы даведаліся, што такое сутыкненне падляшскай энергіі з годным басам, клубнай электроннай музыкай і традыцыямі поўдня", — кажуць музыкі.

Дуэт Sw@da x Niczos — гэта падляшскія спявачка Ніка Юрчук (Niczos) і прадзюсар Віктар Шчыгель (Sw@da), які мае калумбійскія карані. Яны робяць трэкі на беларускай гаворцы польскага Падляшша. У сваёй творчасці музыкі міксуюць народны спеў, бадзёрую рэп-чытку і палкі хіп-хоп. 

Гэтая парачка ўжо загайдала беларусаў сваімі хітамі “Хаджу я” і “Трава мурава” , стала адкрыццём мінулага году і запаліла на варшаўскіх фэстах "Тутака" і “Варушняк”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі