Памёр найстарэйшы ў свеце бегемот, яму было 59 гадоў
Блэклі жыў у заапарку Metroparks у амерыканскім горадзе Кліўленд. Ён быў занадта стары і хворы, таму яго давялося ўсыпіць.
З Афрыкі ў Амерыку бегемота перавезлі ў 1955 годзе. Пасля таго, як шэсць гадоў таму здароўе Блэклі пагоршылася, для яго пабудавалі спецыяльны басейн, які абаграваўся, інфармуе Delfi.
Праўда, некаторыя эксперты кажуць, што дакладна можна прызнаць бегемота з Metroparks найстарэйшым толькі ў Паўночнай Амерыцы.
Варта адзначыць, што бегемоты ў дзікай прыродзе жывуць да 40 гадоў, у няволі — да 50.
Фота — АР