Панда з заапарка на Тайвані сімулявала цяжарнасць дзеля ласункаў (фота)
Ёй падабалася жыць у памяшканні з кандыцыянерам і атрымліваць вялікія порцыі бамбуку і садавіны.
Супрацоўнікі заапарка Тайбэй на востраве Тайвань вымушаныя былі расчараваць наведнікаў, якія прыходзілі паглядзець на панду, што чакала нараджэння дзіцяняці. Самка па мянушцы Юаньюань сімулявала цяжарнасць, каб атрымаць лепшыя ўмовы ўтрымання і болей увагі.
Цікава, што ў кемлівай панды раней сапраўды назіраліся прыкметы цяжарнасці. У канцы сакавіка Юаньюань перанесла штучнае апладненне, пасля чаго ў яе прапаў апетыт, яна стала апатычнай, а аналізы выявілі высокі ўзровень гармону прагестэрону. Аднак праз месяц сімптомы паступова зніклі.
У ліпені 2013 года панда нарадзіла дачку. Тады яе ўсяляк песцілі і дазвалялі хавацца ад спёкі ў памяшканні з кандыцыянерам. Апроч таго, будучую маму кармілі рознымі ласункамі і давалі павялічаныя порцыі бамбуку і садавіны. Мяркуючы па ўсім, панда зрабіла правільныя высновы, піша newsru.com са спасылкай на замежныя СМІ.
Фота: Global Look Press, REUTERS