Пасля публікацый незалежнай газеты пакаралі сельскагаспадарчых начальнікаў
Яны не плацілі работнікам мінімальны гарантаваны заробак і забруджвалі навакольнае асяроддзе.
Праверку ў калгасе "Агарэвічы" Ганцавіцкага раёна праводзіла камісія Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы і сацыяльнай абароны. Нагодай стаў зварот галоўнага рэдактара газеты “Ганцавіцкія навіны”.
У адказе на імя рэдактара гаворыцца, што факты недаплаты заробку цягам 2013 года пацвердзіліся. Двум работнікам ужо даплацілі да належнага памеру за травень. Таксама прынятыя меры, каб працаўнікі маглі есці ў нармальных умовах і каб гной з фермы не цёк за яе межы. Кіраўнікоў калгаса пакаралі штрафам, аднак сумы штрафаў у адказе не пазначаныя.
Фота — ganc-chas.by