"Сёння я толькі парву hymen femininus". Першы пост Горвата ў новым Facebook
Пісьменнік Андрэй Горват, аўтар кніг "Радзіва Прудок" і "Прэм'ера", напісаў першы пост у новым Facebook. Ён выдаліў сваю старонку ў пачатку чэрвеня мінулага года (а з пастоў на ёй і нарадзілася першая кніга). І анансаваў, што ў яго будзе новая старонка, толькі з сябрамі і "спакойнай цішынёй", якую ён так любіць. Пра што Горват напісаў у першым пасце? Пра тое, што не ведае "пра што пісаць і навошта". Прызнаўся, што раней спрабаваў напісаць пра "джынсы з гуманітаркі" і пра тое, што адчувае сябе "сланом-аўцістам у посудавай лаўцы". Што не хоча згадваць пра апошнюю кнігу.
"Прывітанне, дарагі фэйсбук, — піша Андрэй Горват. — Я нічога не задумаў і маўчу проста так. Сёння я толькі парву hymen femininus сваёй старонкі, а калі-небудзь напішу нармальны пост (но эта не точна)".