Прыпынілі членства Беларусі ў ЦЕІ — беларускі Савет Рэспублікі абураны

Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі / фота Васіля Сямашкі
Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі / фота Васіля Сямашкі

Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі абурыўся прыпыненнем удзелу Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве (ЦЕІ).  Парламентарыі Аляксандра Лукашэнкі лічаць, што гэтае рашэнне палітызаванае і было прынятае "паводле надуманай падставы — нібыта з прычыны падтрымкі Беларуссю агрэсіі супраць Украіны".

Насамрэч, пішуць яны, Беларусь выступае за мір.  Таму што Лукашэнка "ініцыяваў мірныя расійска-ўкраінскія перамовы, тры раўнды якіх адбыліся на тэрыторыі нашай краіны". Пра расійскія войскі на тэрыторыі Беларусі і ракетныя абстрэлы Украіны з тэрыторыі Беларусі парламентарыі вырашылі ў ЦЕІ не пісаць.

Пры гэтым яны адзначаюць, што "прыпыненне ўдзелу Беларусі ў ЦЕІ — неабдуманы і неправамерны крок, які разбурае асновы партнёрства і даверу, плённага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, што выбудоўваюцца на працягу 30 гадоў Беларуссю і дадзенай арганізацыяй". Беларусь, паводле слоў парламентарыяў, выступае за шматбаковае супрацоўніцтва ў інтарэсах нашага кантынента.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва была створаная ў 1989 годзе для развіцця ўстойлівых сувязяў паміж дзяржавамі Цэнтральнай, Заходняй і Усходняй Еўропы. У канцы 1990-х гадоў мэта трохі скарэктавалася. Сваёй галоўнай задачай ЦЕІ абвясціла садзейнічанне еўрапейскай інтэграцыі і збліжэнне ЕС з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі, якія не ўваходзяць у склад Еўрасаюза. Беларусь з'яўляецца членам ЦЕІ з 1996 года. У 2017-м старшынствавала ў арганізацыі.

У сярэдзіне красавіка здабыткам грамадскасці зрабіўся ліст Міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея калегам з краін ЕЗ. У ім ён пісаў, што "Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну" Расіі з Украінай і заклікаў ЕЗ да дыялогу з Менскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі