Птушаня альбатроса хацела з’есці відэакамеру (відэа)
І тэрарызавала прыладу хвілінаў 10.
Чатырохмесячнае птушаня альбатроса спрабавала з’есці відэакамеру, якая была ўсталяваная ў траве, каб здымаць птушку ў яе натуральным асяродку. Галоднае птушаня, якое важыць каля 8 кілаграмаў, тэрарызавала камеру амаль 10 хвілінаў, але нарэшце кінула гэты занятак.
Ролік выклалі на YouTube новазеландскія навукоўцы з Royal Albatross Centre, якія назіраюць за гэтымі птушкамі.