Пуцін: Расія будзе ўзмацняць адзіную сістэму СПА з Беларуссю (відэа)

"Плануем таксама ўзмацніць адзіную сістэму Супрацьпаветранай абароны з Беларуссю, распачаць фармаванне падобных рэгіянальных сістэмаў з Арменіяй і Казахстанам", — цытуе словы Уладзіміра Пуціна РІА "Новости".



Паводле слоў расійскага прэзідэнта, такое супрацоўніцтва заўважна павышае абарончы патэнцыял Расіі і партнёраў, служыць умацаванню міру і стабільнасці на еўразійскай прасторы.



Пуцін нагадаў пра паспяховыя беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні "Захад-2013" і пра тое, што на чарзе — стварэнне рэгіянальных груповак войскаў з удзелам Беларусі, Арменіі, Казахстана і Таджыкістана.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі