Рашэнні па падтрымцы бізнесу, пацярпелага ад COVID-19, зацягнуць да канца года

Рашэнні па падтрымцы бізнесу, пацярпелага ад COVID-19, зацягнуць да канца года

Рашэнні па падтрымцы галінаў, якія пацярпелі ад COVID-19, будуць прымацца на працягу ўсяго года. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч у Палаце прадстаўнікоў 16 красавіка.

"Гэтая праца будзе працягвацца да канца года", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка. Па яго словах, Мінфін падрыхтаваў ужо каля дзясятка праектаў рашэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада. Яны ўзгадняюцца з іншымі дзяржаўнымі органамі, а некаторыя прынятыя і дзейнічаюць. 

Між тым раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас казаў, што пакет мер па падтрымцы бізнесу ўрад прыме 31 сакавіка і падасць на зацвярджэнне Аляксандру Лукашэнку. Кіраўнік урада заяўляў, што пакет мераў распрацаваны Мінфінам пры садзеянні з бізнес-саюзамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі