Расійская актрыса Наталля Крачкоўская трапіла ў лякарню ў цяжкім стане
Савецкая і расійская актрыса Наталля Крачкоўская трапіла ў лякарню ў цяжкім стане. Паводле непацверджаных звестак, у яе інфаркт міякарду. Родныя актрысы паведамілі, што ёй балела сэрца. У апошнія некалькі год Крачкоўская мела сур’ёзныя праблемы са здароўем і трапляла ў рэанімацыю, паведамляюць расійскія СМІ.
Наталля Крачкоўская нарадзілася ў 1938 годзе. За час акцёрскай кар'еры яна знялася ў больш чым 80 фільмах. Гледачам яна найболей запомнілася ролямі мадам Грыцацуевай у фільме “Дванаццаць крэслаў” і Ульяны Андрэеўны ў “Іван Васільевіч мяняе прафесію”.