Славацкія пажарныя ўратавалі вывадак качанят з каналізацыі (відэа)

Пажарныя з горада Банска-Бістрыца ў Славакіі правялі спецыяльную выратавальную аперацыю, каб дастаць маленькіх качанят з дажджавой каналізацыі. Яны адчынілі рашотку ліўнёўкі, выцягнулі птушанят з вады і перадалі ён маме-качцы, якая мітусілася побач.

Усё птушынае сямейства цэлае і здаровае.

Качак любяць і шануюць не толькі ў Славакіі: у Расіі машыны спыняюцца, каб прапусціць іх на “зебры”, а ў Латвіі людзі самі перакрываюць дарогі, дапамагаючы птушкам дабрацца да вады, адзначае medusa.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі