Сталі вядомыя падрабязнасці беларуска-літоўскіх "атамных" кансультацый

Сталі вядомыя падрабязнасці беларуска-літоўскіх "атамных" кансультацый

Кансультацыі экспертаў з Беларусі і Літвы наконт будаўніцтва АЭС у нашай краіне 13-14 верасня прайшлі ў Мінску. Прадстаўнікі беларускага Мінэнерга па іх выніках заявілі, што "у цэлым задаволены" дыялогам.

А вось у літоўскага боку пытанняў засталося шмат. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар дэпартамента па прадухіленні забруджванняў Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы Віталіус Аўгліс.

Аўгліс: "Погляды розныя і падыход розны. Цяжка гаварыць. Беларускі бок не разумее, што парушана. Мы хацелі прагрэсу і дыялогу, але дыялог вядзецца толькі на словах. У рэальнай працы мы не маем ніякага прагрэсу".

Пры гэтым літоўскі чыноўнік зважае на дамоўленасці наконт стрэс-тэстаў і праверкі ад SEED-місіі. І таксама адзначае "пэўны прагрэс". Аднак асноўныя прэтэнзіі літоўскага боку застаюцца ранейшымі: рызыка для жыхароў Вільні, бо пляцоўка знаходзіцца блізка ад мяжы, закрытасць самога будаўніцтва.

Яшчэ літоўскі бок настойвае на ацэнцы ўдзеяння будучай беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе. У Літве мяркуюць, што будаўніцтва вядзецца без гэтай ацэнкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі