Стваральнік "Зорных войнаў" Джордж Лукас расчараваны 7-м эпізодам кінасагі
Стваральнік "Зорных войнаў" Джордж Лукас раскрытыкаваў 7-ы эпізод кінасагі, якія нядаўна выйшаў у пракат і збірае рэкордныя сумы.
"Яны вырашылі зрабіць рэтра-карціну, — цытуе словы Лукаса РІА "Новости". — Мне гэта не падабаецца. Працуючы над кожным з фільмаў, я намагаўся зрабіць іх рознымі. У мяне яны атрымліваліся зусім рознымі — розныя планеты, касмічныя караблі".
Як вядома, Джордж Лукас прадаў франшызу кінакампаніі Walt Disney за 4 млрд долараў. Цяпер жа ён кажа, што яна не была зацікаўленая ў яго меркаванні падчас стварэння новага фільма. Лукас назваў "Зорныя войны" сваімі дзецьмі, якіх "прадаў белым рабаўладальнікам".
Фота: AFP