Трансгранічная адукацыя супраць прапаганды. Як вучыцца ў 2023 годзе?
Беларуская адукацыя з любога месца свету / pexels.com
“2023 год пачаўся з паведамленняў пра змены ў Кодэксе аб адукацыі. Напрыклад, будзе скасаваны пункт пра тое, што ў школах і іншых адукацыйных установах забароненая дзейнасць грамадскіх арганізацый, якія прасоўваюць розныя палітычныя ідэі”, — расказвае Еўрарадыё прадстаўніца Святланы ЦІханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова.
Такім чынам, грамадскія арганізацыі накшталт БРСМ атрымліваюць карт-бланш на тое, каб весці прапаганду сярод вучняў. На думку эксперткі, так дзейныя ўлады паказваюць, што не збіраюцца адыходзіць ад курса будаўніцтва таталітарнага грамадства. На фоне агульнага ціску на настаўнікаў і вучняў цяжка ўявіць, якімі цяжкімі могуць быць наступствы.
Як супрацьдзейнічаць “інавацыям” дзяржавы? Ці можна дапамагчы настаўнікам знайсці альтэрнатыўную працу? Як прышчапляць дзецям беларускасць унутры краіны і за яе межамі? На гэтыя і іншыя пытанні Таццяна Шчытцова адказвае ў інтэрв’ю Еўрарадыё.
Еўрарадыё: Ці ёсць нейкія новыя магчымасці для настаўнікаў і вучняў у галіне адукацыі?
Таццяна Шчытцова: Натуральна, ужо абвешчаны конкурс у рамках праекта “Васьміног” — адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра. Гэта вялікі праект, які падтрымала Еўракамісія грантам у 1 мільён еўра. У яго ёсць некалькі мэтаў.
Першая — падтрымаць і забяспечыць беларускацэнтрычную нефармальную адукацыю для беларускіх дзяцей пэўнага ўзросту, перш за ўсё тых, хто быў вымушаны пераехаць у іншыя краіны. Каб вучні не страчвалі культурную сувязь з радзімай, гэты праект будзе падтрымліваць культурна-адукацыйныя ініцыятывы — як анлайн, так і афлайн. Ахвочыя могуць атрымаць грант, каб развіваць нейкія курсы, школкі, іншыя культурна-адукацыйныя ініцыятывы, якія ўжо існуюць, ці падаць заяўку на стварэнне новай ініцыятывы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.