У Амстэрдаме адкрылі мост, які надрукавалі на 3D-прынтары
У Амстэрдаме з удзелам каралевы Максімы адкрылі мост над каналам, які надрукавалі на 3D-прынтары. На 12 метраў канструкцыі спатрэбілася 4,5 тоны сталі. На яго выраб пайшло паўгода часу. Паведамляецца, што мост часовы. Праз два гады на гэтым месцы з'явіцца звычайны мост, які цяпер знаходзіцца на рэстаўрацыі.
Мост у Амстэрдаме — першы ў свеце, выраблены з сталі і надрукаваны на 3D-прынтары.
АР адзначае, што мост знаходзіцца ў самым цэнтры раёна чырвоных ліхтароў у Амстэрдаме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.