У Аўстраліі з аднаго барана састрыглі 40 кілаграмаў воўны (фота)

У Аўстраліі з аднаго барана састрыглі 40 кілаграмаў воўны (фота)

Самага кудлатага ў свеце барана пароды мерынос знайшлі ў Аўстраліі. Жывёла, як мяркуецца, некалькі гадоў таму адбілася ад статку і зарасла воўнай да такой ступені, што гэта пагражала яе жыццю. Барана па мянушцы Крыс вырашылі неадкладна пастрыгчы.

За справу ўзяліся чатыры спецыялісты па стрыжцы авечак, а каб аперацыя прайшла без эксцэсаў, барану Крысу далі супакаяльнае.
 
У выніку з яго знялі 40 кілаграмаў воўны — гэтага дастаткова, каб звязаць 30 швэдраў. Крыс такім чынам паставіў сусветны рэкорд па кудлатасці. Пасля стрыжкі баран пачуваецца добра, адзначае The Independent.

Дарэчы, раней у Новай Зеландыі таксама злавілі даўно не стрыжанага здзічэлага барана па мянушцы Шрэк. Ён насіў на сабе 28 кілаграмаў воўны.

 

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі