У Бахчысараі ўкраінскі камандзір здаў расіянам сваё падраздзяленне

Як інфармуе "Украінская праўда", Садоўнік вярнуўся ў сваю часць, але не адзін — з байцамі самаабароны Крыму, якімі, нібыта, камандаваў палкоўнік расійскага войска Макагонаў. Самаабаронцы зрабілі некалькі стрэлаў у паветра і ўварваліся на тэрыторыю Аўтабата.



Садоўнік пашыхтаваў асабовы склад сваёй часці і заявіў: "Хто са мной — крок наперад". Пэўная колькасць вайскоўцаў выйшла. У шыхце засталіся ўсе афіцэры і кантрактнікі, прызваныя з іншых рэгіёнаў Украіны. Ім афіцэр сказаў, што яны могуць сыйсці з часці. Дарэчы, над ёй цяпер вісяць два сцягі — Украіны і Расіі. Апошні павесілі замест сцяга Ваенна-марскіх сілаў Украіны.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі