У Беларусі з’явіўся ўклад у беларускіх рублях па курсе долара
Мінімальны ўнёсак — 10 мільёнаў рублёў.
Такі дэпазіт прапаноўвае “Беларусбанк”. Размяшчаць грошы можна на 3, 6 і 12 месяцаў пад адпаведныя адсоткі — 10%, 12% і 15%.
Даход па ўкладу “Гарант” складаецца з асноўнага даходу па стаўцы і дадатковага даходу, які ўстанаўлівае ў працэнтах гадавых ў залежнасці ад курса долара.
Вось што сказалі Еўрарадыё ў інфацэнтры “Беларусбанка”:
“Гэта ўклад адкрываецца ў беларускіх рублях і прывязаны да курса долара па Нацыянальным банку. Мінімальная сума — 10 мільёнаў. З мінусаў — дэпазіт нельга папаўняць і няма капіталізацыі”.
У банку тлумачаць — калі вы не будзеце забіраць грошы па заканчэнні тэрміна ўклада, звыш тэрміна на суму налічваецца толькі 0,5%.
Фота — bymedia.net