У Чангары "Беркут" страляў аўтамайданаўцу ў сэрца

Раніцай 10 сакавіка з Днепрапятроўска ў Крым вырушыў аўтапрабег за мір і супраць сепаратызму. У ім удзельнічалі больш за 20 аўтамабіляў, у якіх везлі для ўкраінскіх вайскоўцаў цёплыя рэчы, прадукты харчавання, лісты са словамі падтрымкі.



Аднак на блок-пасце ў Чангары (а гэта не Крым — Херсонская вобласць Украіны) невядомыя ў форме распушчанага ўкраінскага спецпадраздзялення "Беркут" стралялі ў аўтамайданаўцаў з траўматычнай зброі. Адбылося гэта падчас спробы ўдзельнікаў аўтапрабегу пераканаць беркутаўцаў (яны, дарэчы, нясуць варту пад расійскім сцягам), што яны на сваёй зямлі і маюць права праехаць у Крым. Як інфармуюць Украінскія нацыянальныя навіны, стралялі з траўматычнай зброі ў мужчыну з Запарожжа, у яго раненні ў раёне сэрца. Цяпер аўтамайданаўцы вяртаюцца назад.

Адзначым, што крымскі "Беркут" пасля роспуску не склаў зброі і ў поўным складзе перайшоў на бок прарасійскага "крымскага ўраду".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі