У Екацярынбургу невядомыя напалі на аддзяленне беларускай амбасады

У Екацярынбургу невядомыя напалі на аддзяленне беларускай амбасады

У расійскім Екацярынбургу невядомыя разбілі шыбу ў мясцовым аддзяленні амбасады Беларусі, піша Ura.Ru. У Міністэрстве замежных спраў нашай краіны журналистам партала  TUT.by гэтыя звесткі пацвердзілі.

Беларускае прадстаўніцтва размяшчаецца ў самым цэнтры горада на праспекце Леніна. Напалі на яго ўначы 25 лістапада. Хуліганы разбілі акно і спалілі дзяржаўны сцяг Беларусі.

У каментары TUT.by афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз выказаўся лаканічна: "Пакуль можам толькі пацвердзіць факт хуліганскіх дзеянняў, у выніку якіх была пашкоджаная маёмасць аддзялення амбасады ў Екацярынбургу. Вядзецца разбіральніцтва, высвятляюцца ўсе абставіны, на месцы працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў расійскага боку".

Паліцыя Екацярынбурга пакуль каментароў не дае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі