У Гарадоцкім раёне самая распаўсюджаная вакансія — зборшчык камянёў

У Гарадоцкім раёне самая распаўсюджаная вакансія — зборшчык камянёў

У Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці самая распаўсюджаная вакансія — зборшчык камянёў. Як інфармуе сайт haradok.info, іх патрабуецца 75 чалавек для трох арганізацый, а ўвогуле ў раёне 306 вакансій. Адзначаецца, што патрабаванні да адукацыі гэтых людзей мінімальныя — дастаткова мець базавую адукацыю. За месяц працы прапануюць заробак ад 265 рублёў. Праца па зборцы камянёў будзе праводзіцца толькі да першай касавіцы, якая пачынаецца ў чэрвені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі