У Індыі тыгра-людажэра пасадзілі на пажыццёвы тэрмін

Суд індыйскага штата Раджастан пастанавіў пакінуць у заапарку тыгра, які загрыз траіх чалавек. Дзевяцігадовы Устад жыў на тэрыторыі нацыяльнага парка. Пасля інцыдэнтаў з гібеллю людзей, сярод якіх ляснічы, тыгра знерухомілі і перавезлі ў заапарк Раджастана. Цяпер гэты вялікі кот да скону будзе жыць у вальеры, памерам крыху меншым за футбольнае поле.

У Індыі на волі жывуць 2226 тыграў — 70% усёй сусветнай папуляцыі гэтых жывёл.

За тыгра Устада заступіўся аматар жывёл і рэгулярны наведнік парка Рантамбор Чандрамаулешвар Сінгх. Ён падаў апеляцыю ў суд Раджастана, у якой сцвярджаў, што рашэнне аб змяшчэнні тыгра ў заапарк было прынятае “без аніякіх навуковых пацверджанняў або расследавання абставін нападу”.

Нацыянальны парт Рантамбор славіцца сваім тыгровым сафары. Сінгх упэўнены, што галоўнай прычынай пераводу тыгра ў заапарк стаў ціск з боку мясцовай індустрыі турызму, якая не хоча, каб чуткі пра тыгра-людажэра напалохалі наведнікаў.
Аднак суддзі не пагадзіліся з такімі аргументамі і палічылі, што турызм квітнее якраз за кошт тыграў, а не наадварот.

Кожны год ахвярамі тыграў у Індыі робяцца болей за 60 чалавек, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі