У Кеніі жыве карова-канібал. Відэа

У Кеніі ў адной з фермерскіх гаспадарак жыве карова-канібал. Раптоўна яна адмовілася ад свайго звычайнага рацыёну і пачала нападаць на авечак, забівае іх рагамі ды есць. Фермер кажа, што ўжо было некалькі такіх выпадкаў. Спачатку ён думаў, што карова галодная, але пасля павелічэння порцый кармоў і вады яна працягнула паляванне на авечак.

Espreso.tv адзначае, што восем гадоў таму ў Індыі цяля таксама выявілася аматарам мяса. Але яно нападала на курэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі