У міністра адукацы з'явіўся намеснік па ідэалогіі
Кацярына Пятруцкая
11 сакавіка Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Кацярыны Пятруцкай на пасаду намесніцы міністра адукацыі па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце.
Да прызначэння ў намесніцы міністра Пятруцкая кіравала Мінскім гарадскім педагагічным каледжам.
ТГ-канал "Учительская" звяртае ўвагу, што раней за выхаваўчую і ідэалагічную работу адказваў намеснік міністра, які курыраваў агульную сярэднюю і дашкольную адукацыю. Пра звальненне якога-небудзь з намеснікаў міністра адукацыі не паведамлялася. Таму хутчэй за ўсё, выхаваўчую і ідэалагічную работу вылучылі ў асобную структуру з асобным намеснікам міністра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.