У Мінску адкрыўся заапарк, дзе можна лашчыць і карміць жывёл

Першы ў Мінску кантактны заапарк адкрыўся ў суботу ў сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры “Тытан” падчас “Фестывалю ўсязнайкі”. Звярынец сеткі “Краіна Яноція”, у якім жывёл можна лашчыць, карміць і прычэсваць, займае каля 300 квадратных метраў. Тут прадстаўленыя дзясяткі відаў жывёл і птушак, сярод якіх поні, камерунская каза і аленяня. Фірмовымі жывёламі тут сталі яноты.

У звярынцы працуе аніматар і ёсць зона дзіцячай творчасці, дзе малыя могуць навучыцца вырабу падзелак і маляванню, перадае БелаПАН.

Усяго “Краіна Яноція” будзе налічваць каля дзясятка заапаркаў у розных кутках Мінска.

Фота: enottone.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі