“У нас ужо паўскрыні гарэлкі пайшло! Выбары – гэта свята, па 50 грам абавязкова"

“У нас ужо паўскрыні гарэлкі пайшло! Выбары – гэта свята, па 50 грам абавязкова"

“Вы галасаваць?”, пытаецца назіральнік на сталічным выбарчым участку № 21 г. Мінска. Кажу, што ў буфет. 

“Туды ідзе больш людзей, чым на выбары”, каментуе назіральніца.

У буфеце мяне сустракаюць як родную. 

“У нас ужо паўскрыні гарэлкі пайшло! Выбары – гэта свята, па 50 грам абавязкова"

“Пачакайце, у нас тут піражкі ўсіх тыпаў хутка будуць, бясплатна!”, запрашаюць афіцыянткі. Піражкі, дарэчы, разбіралі хутка за дарма ж. У буфеце як у рэстаране дранікі, бліны, салаты. Капеечныя кошты. Меню складзенае выключна на выбарчы дзень, а кошты проста казачныя.

Да прыкладу, салата каштуе 1,5 тысячы рублёў, 50 грам гарэлкі 5-6 тысяч. Кожнаму прапаноўваюць бясплатную гарбату, а таксама печыва ды шакаладкі.

У буфеце сядзяць цэлыя сем'і. Ветлівыя афіцыянткі пытаюцца, ці ўсё нам спадабалася і ці было нам смачна, беларускі рай грамадскага харчавання. 

Наступная школа № 60. Тут адразу некалькі выбарчых участкаў, у буфеце натоўп людзей. Людзі бяруць ці проста перакусіць і выпіць “па сто”, ці затарыца таннай садавіной і гароднінай. Да прыкладу, памідорамі ці бананамі, не даражэйшымі за 20 000 рублёў. 

“У нас ужо паўскрыні гарэлкі пайшло! Выбары – гэта свята, па 50 грам абавязкова"

На вітрыне шмат алкаголю. Бутэлька гарэлкі каштуе 70-90 тысяч рублёў, шампанскае таннейшае, чым у краме, на некалькі тысяч рублёў. Пытаюся, чаму алкаголь, які нельга піць на вуліцы, прадаецца ў школе, дзе дзеці ладзяць канцэрты?

“У нас ужо паўскрыні гарэлкі пайшло! Выбары – гэта свята, па 50 грам абавязкова"

“Дык у нас дазвол! Дазвол Мінгарвыканкама вунь папера вісіць!”, ківае мне загадчыца буфета.

“Па 50 грамаў і чабурэк прабі, Маша!”, крычаць прадавачкі.

“У нас ужо паўскрыні гарэлкі пайшло! Выбары – гэта свята, па 50 грам абавязкова"

Участкі для галасавання № 117 і № 118 размешчаныя ў дзіцячым садку. Раён тут не новы, таму і выбаршчыкі не надта маладыя. 

“Я ўсіх пазакрэслівала!” – дзеліцца жанчына са сваімі сяброўкамі. Яна толькі што выйшла з кабінкі для галасавання, дзе не заўважыла ў бюлетэні варыянт “супраць усіх”.

“Дык не трэба было крэсліць! Трэба было галачку дзе трэба паставіць!”, тлумачаць бабульцы яе сяброўкі.

У буфеце таксама раздолле: прадаюць нават касметыку, але большасць затарваецца каўбасамі, гатовымі паўфабрыкатамі ды печывам. Салідныя мужчыны запіваюць “50 грам” дзіцячым сокам у маленькай упакоўцы. Бясплатна тут нічога не прапаноўваюць, але кошты… Да прыкладу, бутэрброд з каўбасой каштуе 3 тысячы рублёў. Памідоры-агуркі па 15 тысяч, бананы па 19. У звычайнай краме, дарэчы, бананы каштуюць не танней за 24−25 тысяч.

У школе № 80 некалькі выбарчых ўчасткаў і буфет... у класе пачатковай школы. Пад дошкай, дзе дзеткі вучацца пісаць, стаіць стол. Насупраць на вітрыне алкаголь: піва, гарэлка, шампанскае розных гатункаў.

“У нас заўсёды так”, кажа прадавачка. “Ужо паўскрыні гарэлкі прадалі. Моладзь не асабліва ідзе да нас, а людзі пад 50−60 гадоў абавязкова завітваюць: і па 50, а хто маладзейшы і па 100 грамаў. Для іх выбары гэта ж свята!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі