У Расіі мядзведзі-вандалы раскапалі 30 магіл

Мядзведзі ў Магаданскай вобласці Расіі разрылі болей за 30 магіл на могілках і з’елі парэшткі людзей. Як высветліла пракурорская праверка, целы былі пахаваныя з грубымі парушэннямі — гэтыя людзі не мелі сваякоў, таму пра іх магілы ніхто не дбаў.

У прыватнасці, парэшткі былі зарытыя ў магілы, у якой таўшчыня зямлі была ніжэйшай за прадугледжаны ўзровень. У летні перыяд гэта прыводзіць да распаўсюду трупнага паху і прыцягнення дзікіх жывёл.

Па фактах выяўленых парушэнняў мясцовым уладам загадалі ліквідаваць дапушчаныя парушэнні, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі