У Расіі перахапілі беларускі грузавік, які вёз цыгарэты ў Афганістан
У Расіі перахапілі грузавік, які вёз беларускія цыгарэты ў захоплены талібамі Афганістан. Мытнікі знайшлі 680 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці, якія каштуюць больш за 226 тысяч долараў, паведамляе прэс-служба Смаленскай мытні.
Грузавік быў спынены ў Красненскім раёне. Кіроўца не хаваў цыгарэт — меў на іх дакументы. Мытнікі зрабілі запыт і атрымалі адказ з пасольства Расіі ў Афганістане. Высветлілася, што фірма-атрымальнік груза цяпер не працуе, а раней займалася экспартам і экспартам сельгаспрадукцыі. Знайшлі нават заснавальніка фірмы, які абверг датычнасць яго кампаніі да грузу цыгарэт з Беларусі.
Стала зразумела, што дакументы на груз фальшывыя, а цыгарэты планавалася прадаць на "чорным рынку" найхутчэй у Расіі. Праводзіцца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.